5 снежня 2024, Чацвер, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Клімавічах мясцовы лікёра-гарэлачны завод рэкламаваў сваю прадукцыю ў школе

14
У Клімавічах мясцовы лікёра-гарэлачны завод рэкламаваў сваю прадукцыю ў школе

Фотафакт.

У сярэдняй школе №3 горада Клімавічы для старшакласнікаў прайшло «прафарыентацыйнае мерапрыемства», на якім расказалі, якую добрую прадукцыю вырабляе АТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», заўважыў Mayday.team.

Пра прадпрыемства расказаў намеснік генеральнага дырэктара ў агульных пытаннях і ідэалагічнай працы Анатоль Аляксееў. Падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй завода, яго абсталяваннем і прадукцыяй.

Прадстаўніца аддзела кадраў прадпрыемства расказала, якія спецыялісты там цяпер патрэбныя. Прадпрыемства ўжо цяпер прапануе ахвотным вызначыцца з будучым месцам працы і, магчыма, заключыць мэтавую дамову, каб гарантавана там уладкавацца.

Пры гэтым афіцыйны сайт Клімавіцкага ЛГЗ, як таго патрабуе заканадаўства, папярэджвае, што змяшчае інфармацыю, не рэкамендаваную асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках