Паўстанцы ўварваліся ў палац Башара Асада ў Дамаску
279- 8.12.2024, 11:51
- 40,440
Адзначаюць перамогу над рэжымам дыктатара.
У нядзелю, 8 снежня, сірыйскія паўстанцы ўварваліся на тэрыторыю палаца дыктатара Башара Асада ў Дамаску.
Адпаведныя відэаролікі былі верыфікаваныя CNN.
Таксама паведамляецца, што паўстанцы прарваліся праз браму, размешчаную на паўднёвай ускраіне палацавай тэрыторыі.
Акрамя таго, яны актыўна стралялі ў паветра з аўтаматаў у гонар сваёй перамогі над рэжымам Башара Асада, адзначылі журналісты.