З'явілася відэа ўцёкаў расейцаў з авіябазы ў Сірыі
26- 9.12.2024, 16:01
- 38,878
Расейскія вайскоўцы пакідаюць Сарын.
Расейскія войскі пакідаюць авіябазу Сарын у Айн-эль-Арабе, што на поўдзень ад турэцка-сірыйскай мяжы.
Далей будзе эвакуацыя.
Нагадаем, расейская Федэрацыя запытала ў Турцыі дапамогу ў вывадзе свайго вайсковага кантынгенту з тэрыторыі Сірыі.
Масква шукае спосаб і спрыяе Анкары ў бяспечным вывадзе часткі сваіх войскаў:
«Відавочна, што гэтыя войскі будуць пераведзеныя на тэрыторыю, падкантрольную турэцкім узброеным сілам, а затым будуць адпраўленыя ў Расею па паветры. Расея папрасіла аб такой дапамозе, каб бяспечна вывесці свае войскі. Марыянетачныя сілы Ірана ўжо дастаткова даўно не з'яўляюцца эфектыўнымі ў Сірыі», — гаворыцца ў паведамленні.