У Курскай вобласці дэсантнікі УСУ ўзялі ў палон адразу 11 расейцаў
1- 9.12.2024, 14:10
- 5,274

Камандаванне акупантаў уцякло.
Байцы 80 асобнай дэсантна-штурмавой Галіцкай брыгады ДШВ УСУ ў Курскай вобласці РФ адбілі чарговы варожы штурм і ўзялі ў палон 11 расейцаў з 11-й дэсантна-штурмавой брыгады войска краіны-агрэсаркі РФ.
Адпаведнае відэа было апублікаванае ў Telegram-канале брыгады ў панядзелак, 9 снежня.
Як распавялі ў 80-й АДШБр, на кадрах - рэальнае відэа бою ў Курскай вобласці, падчас якога ўкраінскія дэсантнікі адбілі чарговы няўдалы штурм супраціўніка і ўзялі ў палон 11 расейцаў.
“Расейскія гора-дэсантнікі былі ашуканыя наконт рэальнай сітуацыі на полі бою і як толькі завязаўся бой, іх кіраўніцтва ўцякло, а паранены расейскі камандзір, разумеючы безвыходнасць, маліў сваіх падначаленых, каб тыя дабілі яго”, - кажуць у брыгадзе пра ваякаў расейскага войска, якія зараз шкадуюць, што патрапілі на вайну з Украінай.
Таксама дэсантнікі апублікавалі відэа, на якім палонныя расейцы расказваюць, што ўважаюць за цуд тое, што выжылі і як наогул апынуліся на фронце.
“Праз следчы ізалятар. Завялі справу, падкінулі гашыш, зрабілі АЗГ (арганізаваная злачынная група - рэд.) і адправілі. Сказалі, што лепей ехаць, чым 12 гадоў сядзець. У нас практычна зоны ўжо пустыя”, - кажа адзін з ваеннапалонных на відэа.