Зяленскі анансаваў размову з Байдэнам аб запрашэнні ў NАТО
6- 9.12.2024, 15:10
- 3,300
Многае залежыць ад пазіцыі дзейнага лідара ЗША.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што плануе абмеркаваць з дзейным амерыканскім лідарам Джо Байдэнам пытанне запрашэння Украіны ў NАТО.
Пра гэта паведамляе «Интерфакс Украина».
Зяленскі адзначыў, што ён пакуль не можа абмеркаваць з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам запрашэнне Украіны ў NАТО, таму што "ён яшчэ не ў Белым доме і ў яго няма ўсіх гэтых юрыдычных правоў".
"Я збіраюся, дарэчы, патэлефанаваць найбліжэйшым часам прэзідэнту Байдэну, калі ў яго будзе такая магчымасць пагаварыць са мной і ўзняць менавіта пытанне аб запрашэнні ў NАТО", – сказаў Зяленскі.
Зяленскі дадаў, што шмат залежыць ад пазіцыі дзейнага лідара ЗША. Ён таксама падзякаваў ЗША і Байдэну за апошні пакет дапамогі сумай $988 мільёнаў.