У Сірыі забіты брат Асада
- 9.12.2024, 15:34
- 26,378
Ён спрабаваў уцячы з Дамаска.
Сірыйскія і турэцкія СМІ паведамілі аб магчымай гібелі Іхаба Махлуфа, стрыечнага брата Башара Асада, пры спробе пакінуць Дамаск і дабрацца да Бейрута.
Паведамляецца, што другі брат, Эяд Махлуф, быў з Іхабам і атрымаў раны. Аднак інфармацыя аб гэтым яшчэ не была афіцыйна пацверджаная.
Іхаб Махлуф вядомы як адзін з найбуйнейшых бізнеэсоўцаў, блізкіх да рэжыму Башара Асада.
Адзначым, сам Башар Асад пакінуў краіну і ўцёк у Расею.