УСУ знішчылі «тлустую» цэль акупантаў у Крыме
1- 9.12.2024, 16:45
- 9,608
Брытанская выведка раскрыла дэталі.
Узброеныя Сілы Украіны ў канцы лістапада нанеслі ўдары па пазіцыі зэнітна-ракетнага комплексу С-400 войскаў РФ у часова акупаваным Крыме і знішчылі элементы гэтай сістэмы СПА, пацвердзіла брытанская выведка ў сацсетцы Х.
Як піша «Зеркало Недели», тады мясцовыя Telegram-каналы паведамлялі пра магутны выбух і дэтанацыю ракетнага паліва, звязаных са знішчэннем элементаў гэтага ЗРК у Сімферопальскім раёне.
На кадрах, апублікаваных брытанскай выведкай, былі знойдзены дзве варонкі памерам блізу 13,5 м, а таксама абломкі СПА і пяць аўто экстранага рэагавання.
ЗРК С-400 "Трыумф" з'яўляецца адным з самых новых зэнітна-ракетных комплексаў Расеі і прызначаны для знішчэння шырокага спектру мэт паветранага нападу далёкасцю да 400 кіламетраў.
У Мінабароны Злучанага Каралеўства падкрэслілі, што гэта ўжо другая паспяховая атака ўкраінскіх вайскоўцаў на ЗРК за мінулы месяц. У Курскай вобласці 23 лістапада Сілы абароны нанеслі ўдары па пазіцыях зенітнага ракетнага дывізіёна 1490 зенітнага ракетнага палка шостай арміі РФ і знішчылі радыёлакацыйную станцыю зэнітна-ракетнага комплексу С-400.