Расейцы паспрабавалі фарсаваць раку ў Курскай вобласці, але панеслі страты
1- 9.12.2024, 17:33
- 6,564
Відэафакт.
Расейскія войскі паспрабавалі фарсаваць раку ў Курскай вобласці. Аднак украінскія байцы перашкодзілі акупантам, прычыніўшы ім вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Як паведамляецца ў Telegram украінскага падраздзялення Pentagon 225-га асобнага штурмавага батальёна, наступ ворага пачаўся уночы ў складаных варунках надвор'я пад моцным снегападам. Расейскія войскі перакінулі пантонны мост праз раку, каб забяспечыць праход цяжкай тэхнікі бліжэй да пазіцый украінскіх байцоў.
«Украінскія выведчыкі своечасова знайшлі перамяшчэнне ворага яшчэ на этапе падрыхтоўкі да пераправы. На аснове атрыманых звестак камандаванне аператыўна прыцягнула FPV-дроны для паразы тэхнікі супраціўніка», - адзначылі ў падраздзяленні.
Першы дакладны ўдар па галоўнай машыне спыніў рух калоны, прымусіўшы астатнюю тэхніку здзяйсняць манеўры. Наступны ўдар па замыкальнай машыне перакрыў шляхі для адступлення, што значна ўскладніла сітуацыю для ворага.
Як адзначылі ўкраінскія байцы, каардынаваныя дзеянні ўсіх падраздзяленняў дазволілі эфектыўна прыпыніць атаку расейцаў. У выніку супраціўнік панёс значныя страты ў тэхніцы, што нанесла яму сур'ёзную матэрыяльную шкоду.