Рассельгаснагляд прызнаў небяспечным беларускі сыр
10- 9.12.2024, 18:33
- 8,018

У ім знайшлі кішачную палачку.
У сыры аднаго з беларускіх прадпрыемстваў знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі. Пра гэта сказана ў лісце Рассельгаснагляду.
Размова ідзе пра прадукцыю шчучынскага філіяла ААТ «Малочны свет».
Парушэнне ў вытворцы выявілі ўпершыню, таму ягоны статус у рэестры прадпрыемстваў Мытнага звязу змянілі на «ўзмоцнены лабараторны кантроль», паведамілі ў расейскай установе.