19 студзеня 2025, Нядзеля, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія паставіць ва Украіну партыю гаўбіцаў Caesar на год раней

3
Данія паставіць ва Украіну партыю гаўбіцаў Caesar на год раней

Тэхніку перададуць ужо ў 2025-м годзе.

Міністэрства абароны Даніі паведаміла, што паставіць ва Украіну партыю гаўбіцаў Caesar на год раней, чым гэта планавалася, інфармуе FREEДOM.

Паведамляецца, што пастаўкі гаўбіцаў былі запланаваныя на 2026-ы, аднак іх перададуць ужо ў 2025 годзе.

Таксама да канца 2024-га Данія павялічыць дапамогу Украіне. Аб'ёмы новай падтрымкі не раскрываюцца, аднак паведамляецца, што гэта стане дадаткам да 380 млн даляраў, вылучаных раней.

«Вайна ва Украіне знаходзіцца на крытычным этапе. Вельмі важна, каб мы прапанавалі Украіне максімальную падтрымку. Еўропа павінна зрабіць крок наперад, і сённяшнім пакетам ахвяраванняў Данія адказвае на канкрэтныя просьбы Украіны і яшчэ раз паказвае, што Данія выконвае важную ролю ў барацьбе Украіны за свабоду. Я спадзяюся, што іншыя краіны рушаць услед за гэтым прыкладам», – заявіў міністр замежных справаў Даніі Ларс Люке Расмусэн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках