Макрон рыхтуе візіт у Польшчу
3- 9.12.2024, 19:07
- 1,888
Прэзідэнт Францыі зробіць візіт у Варшаву ў найбліжэйшыя дні.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон рыхтуе візіт у Польшчу, звязаны з перамовамі з Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам у мінулыя выходныя.
Пра гэта стала вядома польскай Gazeta Wyborcza.
Паводле інфармацыі Gazeta Wyborcza з «дзвюх дыпламатычных крыніцаў», Макрон прыедзе ў Варшаву ў чацвер, 12 снежня, каб расказаць пра перамовы з Зяленскім і Трампам у Парыжы.
Пра візіт французскага прэзідэнта нібыта было дамоўлена падчас ягонай сустрэчы з Дональдам Тускам у лістападзе на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, дадае газета.
Агенцтва PAP пацвердзіла інфармацыю пра візіт Макрона ва «ўрадавых і прэзідэнцкіх крыніцах», дадаўшы, што ў французскага лідара запланаваныя сустрэчы з Тускам і прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай.
Сустрэча прэзідэнтаў Францыі і Украіны Эмануэля Макрона і Уладзіміра Зяленскага з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у суботу, 7 снежня, доўжылася 35 хвілінаў.