25 жніўня незалежнасць Беларусі стала законам
4- 25.08.2024, 9:05
- 6,494
33 гады таму спраўдзілася мара беларусаў.
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закону.
Тым самым было абвешчана вяршэнства беларускіх Канстытуцыі і законаў над так званымі "саюзнымі".
Галасаванне адбылося на сесіі, якая была скліканая адразу пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласавалі за незалежнасць Беларусі дэ-юрэ. Дэ-факта Беларусь набыла незалежнасць у снежні 1991 года, пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў, вынікам якіх стала раскіданне Савецкага Саюза.
У Беларусі 25 жніўня афіцыйна не адзначаецца, а, напрыклад, ва Украіне менавіта гэтая падзея (Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закону) адзначаецца як дзяржаўны Дзень Незалежнасці.