1 снежня 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бітва пад Мсціславам: як Смаленск стаў часткай ВКЛ

2
Бітва пад Мсціславам: як Смаленск стаў часткай ВКЛ

Гэтая перамога вырашыла мноства геапалітычных пытанняў.

Заснаваны ў 1135 годзе смаленскім князем Расціславам Мсціслававічам, горад Мсціслаў у 1358 годзе быў захоплены вялікім князем літоўскім Альгердам, які перадаў горад свайму сыну Кіргайлу. Пасля смерці Кіргайла Мсціслаў дастаўся брату Вітаўта Лугвенію, піша vklby.com.

У 1386 годзе паверыўшы чуткам пра тое, што князь Мсціслаўскі Лугвеній з'ехаў у Кракаў на вяселле Ягайлы з Ядвігай, смаленскі князь Святаслаў Іванавіч сабраў вялікае войска і высунуўся да Мсціслава, каб яго захапіць. Пад сценамі горада войскі з'явіліся 18 красавіка, і пачалася аблога. Нягледзячы на ўсе намаганні, падкопы і штурмы, з набегу горад захапіць, не ўдалося, а 29 красавік да Мсціслава падышло войска ВКЛ на чале з князямі Свідрыгайла, Вітаўтам, Карыбутам і Лугвеніем.

Убачыўшы літвінскія сцягі, смаленскі князь загадаў сваім войскам прыгатавацца да бітвы і першым рынуўся ў бой. У ходзе разлютаванай бітвы смаленскі князь Святаслаў Іванавіч загінуў ад удару дзіды, а яго войскі разбегліся. Літоўскае войска праследавала праціўнікаў да самага Смаленска. Апынуўшыся ж пад сценамі горада, літвіны ўзялі ў смалянаў выкуп, а на месца смаленскага князя пасадзілі сына Святаслава Юрыя як данніка Літвы

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках