Зоя Белахвосцік адзначыць дзень нараджэння монаспектаклем «Moj Hleb»
1- 27.09.2024, 14:37
- 2,812
![Зоя Белахвосцік адзначыць дзень нараджэння монаспектаклем «Moj Hleb»](https://i.c97.org/ai/395396/aux-head-1601622602-20201002_zoya_belohvostik_tut.by_360.jpg)
Спектакль пройдзе ў Варшаве і Беластоку.
Народная артыстка Беларусі, прыма Купалаўскага тэатра Зоя Белахвосцік адзначыць свой дзень нараджэння монаспектаклем «Moj Hleb»
“Moj Hleb” – гэта спектакль пра лёс пяці пакаленняў тэатральнай дынастыі, пра Купалаўскі тэатр і пра тое, як падзеі ў Беларусі адбіваюцца на лёсе людзей.
Паказы адбудуцца ў Беластоку і Варшаве.
![](https://i.c97.org/ai/612317/aux-1727436939-image (1).jpg)
![](https://i.c97.org/ai/612317/aux-1727436939-Skype_Picture_2024_09_27T11_35_15_680Z.jpeg)
Беласток, 24 кастрычніка, Nie Teatr, Ulica Henryka Sienkiewicza 4.
Варшава, 27 кастрычніка, scena Przodownik, ul. Olesińska 21.
Квіткі можна набыць па спасылцы.