У Беларусі чакаецца рост захворвання на ВРІ
3- 10.01.2025, 14:20
- 1,514
Вакцынацыя супраць грыпу даступная на бясплатнай і платнай аснове.
Рост захворвання на ВРІ ў Беларусі чакаецца ў канцы студзеня-лютага. Пра гэта паведаміла намесніца міністра аховы здароўя - галоўная дзяржаўная санітарная лекарка Беларусі Святлана Нячай, піша БелТА.
«Пацвярджаецца прагноз на рост захворвання на рэспіраторныя інфекцыі на канец студзеня - люты. Гэта стандартная сітуацыя, да якой мы вяртаемся ў пасляэпідэмічны перыяд», - сказала Святлана Нячай.
Яна ўдакладніла, што цяпер краіна знаходзіцца ў спрыяльным эпідэміялагічным перыядзе, заўважыўшы, што захворванне ў апошні тыдзень было на 25% ніжэйшым за ўзровень аналагічнага перыяду 2024 года. Спецыялістка дадала, што тэндэнцыя да зніжэння назіраецца на працягу апошніх трох дзён.
У структуры ўзбуджальнікаў, якія цяпер выклікаюць захворванне на рэспіраторныя інфекцыі, пераважаюць негрыпозныя вірусы: парагрыпу, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцыцыяльны вірус, бакавірус. Акрамя таго, прысутнічае бактэрыяльная флора - мікоплазма пнеўманіі.
У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што вакцынацыя супраць грыпу даступная на бясплатнай і платнай аснове.