10 студзеня 2025, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Танкер з расейскай нафтай дрэйфуе ля берагоў Нямеччыны

23
Bild: Танкер з расейскай нафтай дрэйфуе ля берагоў Нямеччыны

На ягоным борце знаходзіцца амаль 99 тысяч тон нафты.

Танкер, які страціў кіраванне, дрэйфуе на поўнач ад выспы Руген у Балтыйскім моры. Са звестак Марскі аварыйна-выратавальнай службы, якая працуе на месцы здарэння, на борце танкера знаходзіцца блізу 99 000 тон нафты, паведамляе Bild.

Гаворка ідзе аб танкеры Eventin, які ходзіць пад сцягам Панамы. Судна даўжынёй 248 метраў загрузіла нафту ў расейскім порце Усць-Луга і адправілася ў шлях 6 студзеня. Канчатковым пунктам прызначэння быў пазначаны порт Саід у Егіпце.

Танкеру Eventin 18 гадоў, і ён з'яўляецца часткай так званага расейскага "ценявога флоту", з дапамогай якога Расея абыходзіць заходнія санкцыі, уведзеныя з-за вайны ва Украіне.

Расейскі ценявы флот налічвае больш за 100 танкераў і іншых грузавых суднаў у дрэнным тэхнічным стане. Яны курсуюць пад сцягамі іншых краін па Балтыйскім моры, а іх уладальнікі часта застаюцца невядомымі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках