ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшых нафтавых кампаній РФ
4- 10.01.2025, 18:45
- 8,958
Санкцыі закранулі больш як 30 кампаній.
ЗША ўвялі санкцыі супраць больш як 30 расейскіх нафтасэрвісных кампаній. У той самы час абмежаванні закранулі і сербскую кампанію, якая звязаная з «Газпрам нафтай».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сайт ураду ЗША і Міністэрства фінансаў ЗША.
Сёння Міністэрства фінансаў ЗША ўжыла радыкальныя захады для выканання абавязальніцтваў G7 у скарачэнні расейскіх прыбыткаў ад энэрганосьбітаў, у тым ліку блакаванне двух буйных расейскіх вытворцаў нафты.
У спіс патрапілі:
– «РН-Бурэнне» (структура «Раснафты»);
– «Тэхналогіі ОФС» (аб'ядноўвае былыя актывы Baker Hughes у Расеі),
– «РН-ГРП»,
– «РН-Сэрвіс»,
– «РН-Ванкор»,
– «Ачымгаз»,
– «Газпрам Шэльфпраект»,
– «Атлас ННБ»,
– «ФракДжэт-Волга»,
– «Інвестгеасэрвіс»,
– «Нафтагаз-Бурэнне»,
– «Петра Велт Тэхноладжыс»,
– «ТНГ-Груп»;
– «Сургутнафтагаз»;
– «УДС Нафта».
«Злучаныя Штаты ўжываюць радыкальныя захады супраць асноўнай крыніцы прыбыткаў Расеі для фінансавання яе жорсткай і незаконнай вайны супраць Украіны», – заявіла міністарка фінансаў Джанет Л. Елен.
Санкцыі таксама закранулі сербскую кампанію NIS, якая з'яўляецца «дачкой» «Газпрам нафты».
Паводле звестак Мінфіна ЗША, у выніку сённяшняга дзеяння ўся маёмасць і інтарэсы ва ўласнасці падсанкцыйных асобаў, якія знаходзяцца ў Злучаных Штатах або ў валоданні ці пад кантролем асобаў з ЗША, заблакаваныя.