11 студзеня 2025, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік «Яндэкса» наняў ахову, калі Пуцін зычыў яму здароўя

5
Заснавальнік «Яндэкса» наняў ахову, калі Пуцін зычыў яму здароўя
АРКАДЗЬ ВАЛОЖ

Аркадзь Валож прызнаўся, што не ўяўляе сабе вяртання ў Расею.

Заснавальнік кампаніі «Яндэкс» Аркадзь Валож расказаў агенцтву a target="_blank" href=https://www.bloomberg.com/news/features/2025-01-10/russian-tech-billionaire-arkady-volozh-leaves-yandex-for-ai-upstart-nebius>Bloomberg, што ўпершыню наняў ахову пасля таго, як Пуцін у верасні 2023 года зычыў яму здароўя. Паводле слоў Валожа, ён адчуў дыскамфорт пасля выказвання расейскага лідара, але «стараецца не думаць пра гэта».

Бізнэсовец прызнаўся, што не ўяўляе сабе вяртання ў Расею.

«Гэта мяне бянтэжыць. Я думаў, што сум па доме будзе значна мацнейшы. Цяпер я нават не чытаю навіны. Я не адчуваю… не ведаю, гэта больш не маё», - сказаў ён.

Продаж расейскага бізнэсу «Яндэкса» Волож параўнаў з сыходам габрэяў з Егіпта. Ён адзначыў, што «не ўсё страціў». «Нам дазволілі пайсці з некаторай маёмасцю», - дадаў ён.

Са слоў бізнэсоўца, пасля продажу расейскіх актываў ён выдаліў усе дадаткі «Яндэкса» з тэлефона.

Аркадзь Валож у 2014 годзе пераехаў у Ізраіль. У жніўні 2023 года ён выступіў «катэгарычна супраць» вайны ва Украіне - праз паўтара года пасля пачатку баявых дзеянняў. Тады бізнэсовец зазначыў, што для яго маўчання «было шмат прычын».

У размове з Bloomberg Волож растлумачыў сваё прамаруджванне неабходнасцю перасяліць амаль 1 тысячы супрацоўнікаў «Яндэкса», якія захацелі з'ехаць з Расеі.

Каментуючы словы Впложа аб вайне, Пуцін выказаў меркаванне, што заснавальнік «Яндэкса» быў «вымушаны рабіць пэўныя заявы», каб жыць у Ізраілі «на добрым узроўні і мець добрыя стасункі з уладамі». «Ну, дай Бог яму здароўя, няхай яму там добра жывецца», — сказаў Пуцін. Ён назваў Валожа таленавітым чалавекам, які стварыў «сапраўды добрую кампанію».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках