УСУ ўзялі ў палон італьянскага піцаёлу
8- 10.01.2025, 21:41
- 7,008
Нараджэнец Неапаля працаваў у Самары, а потым паехаў ваяваць ва Украіну.
Ва ўкраінскі палон трапіў італьянскі піцаёла. Ён добраахвотна ваяваў на баку расейскіх акупантаў.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сілаў Украіны.
Выконваючы баявую задачу, дэсантнікі 78 асобнага дэсантна-штурмавага палка выявілі групу ворага. Частка была знішчаная, частка патрапіла ў палон.
Сярод іх быў незвычайны палонны – Джані Чэні, нараджэнец Неапаля, грамадзянін Італьянскай Рэспублікі, які, як высветлілася, добраахвотна пайшоў на службу ў расейскае войска.
У мінулым Чэні працаваў у адным з рэстаранаў горада Самара РФ, аднак у лістападзе 2024 года пайшоў служыць у войска Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі.
«Яму 51 год, ён пакінуў дома жонку і дваіх дзяцей. Відавочна, ён стаў чарговай ахвярай расейскай прапаганды», – адзначылі вайскоўцы.