11 студзеня 2025, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тавар на закупах стаў даражэйшым на 30%»

1
«Тавар на закупах стаў даражэйшым на 30%»

Прадаўцы на Камароўскім рынку ў Менску б'юць трывогу праз значны рост коштаў садавіны.

Пасля Новага года сезонны рынак на сталічнай Камароўцы фактычна апусцеў: на вуліцы засталося толькі некалькі пунктаў з арэхамі, а таксама рэдкія фермеры са сваім таварам, астатнія канчаткова перабраліся ў крыты павільён.

На асартымент пераезд, зрэшты, істотна не паўплываў — тут па-ранейшаму можна знайсці і хадавую свежую гародніну-садавіну, звыклую беларусам, і заморскую экзотыку, якая па кішэні далёка не кожнаму менчуку. Так, на прылаўках можна сустрэць чылійскія чарэшні за 250 рублёў за кіло, і в'етнамскія лічы за 120 рублёў, і мараканскія буякі за больш сціплыя 55 рублёў.

Зрэшты, кошты і больш звыклай беларусам свежай садавіны, як прызналі самі ж прадаўцы, пасля Новага года прыкметна падраслі.

«Тавар на закупах падаражэў на 30%, да новага года гэтыя мандарыны былі па 6,9 рубля. Цяпер - кошты іншыя - 7,9 і 9,9 рубля», - прывёў у якасці прыкладу кошты галоўнага сезоннага фрукту адзін з прадаўцоў.

Журналісты Telegraf.news правялі маніторынг коштаў сэрвісаў дастаўкі папулярных беларускіх гандлёвых сетак, які паказаў, што ў такім жа коштавым дыяпазоне зараз можна набыць тыя ж мандарыны і ў крамах: кошт вар'юецца ад 7 да 11 рублёў, а ў асобных месцах на зніжках яшчэ можна сустрэць гэты фрукт па 5,99 рубля.

Са слоў прадаўцоў, самыя прывабныя цэны - на распродажах тавару, закупленага яшчэ летась. Так, на той жа Камароўцы на распродажах можна выгадна закупіць як звыклую гародніну і садавіну, так і паласавацца экзотыкай даступным коштам. Sputnik прывёў наступныя цэны:

манга - прыблізна 4-5 рублёў за штуку,

ананасы - ад 3,9 рубля за кіло,

хурма - ад 4,9 рубля за кіло,

бананы - ад 2,9 рубля за кіло,

ківі - ад 7,9 рубля.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках