Пашкоджаны танкер «ценявога флоту» РФ адбуксуюць ад нямецкага вострава Ругена
2- 11.01.2025, 14:40
- 3,198
Прыцягнутыя дадатковыя караблі і група экспертаў.
Пашкоджаны нафтавы танкер «ценявага флоту» Расеі Eventin, які напярэдадні сеў на мель каля нямецкай выспы Руген, адбуксуюць на ўсход з меркаванняў бяспекі.
Пра гэта паведамляе Tagesspiegel.
Адзначаецца, што шторм ускладніў замацаванне нафтавага танкера даўжынёй 274 метры ў запланаваным месцы. Цяпер танкер павінен змяніць сваё становішча, для чаго былі прыцягнутыя дадатковыя караблі і група экспертаў.
Нафтавы танкер «Eventin», які пацярпеў катастрофу на поўнач ад Ругена, перамяшчаюць тры магутныя буксіры.
Са слоў прадстаўніка Цэнтральнага камандавання ў надзвычайных сітуацыях на моры, такім чынам будзе забяспечана больш вольнага кавалка мора на поўдзень у выпадку, калі адбудзецца нешта непрадказальнае.
Што вядома пра танкер Eventin?
У выданні дадалі, што Eventin дрэйфаваў у Балтыйскім моры з вечара пятніцы, не маючы магчымасці манеўраваць праз адключэнне электраэнэргіі на борце.
Судна даўжынёй 248 метраў перавозіла амаль 99 тысяч тон нафты. Танкер, які ходзіць пад панамскім сцягам, загрузіў нафту ў расейскім балтыйскім порце Усць-Луга на мяжы з Эстоніяй. Ён адправіўся адтуль 6 студзеня, а пунктам прызначэння значыўся порт Порт-Саід у Егіпце, аднак, хутчэй за ўсё, накіроўваўся ў Індыю. Гэтая краіна не далучылася да санкцый супраць Расеі і зараз з'яўляецца найбуйнейшым кліентам расейскай нафты.
Eventin уваходзіць у склад так званага расейскага ценявога флоту, з дапамогай якога Крэмль спрабуе абыходзіць санкцыі Захаду.