11 студзеня 2025, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцяя штурмавая брыгада УСУ эпічна разнесла расейскія калоны пад Харкавам

1
Трэцяя штурмавая брыгада УСУ эпічна разнесла расейскія калоны пад Харкавам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

«Як у песні».

Трэцяя асобная штурмавая брыгада УСУ адбіла спробы прарыву расейскіх акупантаў да пазіцый у Харкаўскай вобласці.

Як паведамляе прэс-служба брыгады, 8 і 9 студзеня на Харкаўшчыне фактычна адбылася «амаль танкавая бітва пад Бродамі ў 41-м». За гэтыя баі з Трэцяй штурмавой акупанты страцілі 20 адзінак сваёй тэхнікі.

«8 і 9 студзеня сіламі 4-й гвардзейскай танкавай ордэна Леніна дывізіі 1-й танкавай арміі чырванасцяжнай акупанты рушылі на пазіцыі брыгады, каб ажыццявіць прарыў», - распавялі ў брыгадзе.

Зрэшты, Трэцяя штурмавая зладзіла ворагу «цёплы прыём». З ходу частку калоны спынілі трапляннямі з ПТРК.

«Бронетранспарцёры і танкі сышлі з дарогі і пачалі падрывацца на мінаванні. Недабітыя адзінкі тэхнікі воіны атакавалі з FPV, пантонную пераправу разбурылі і патапілі танк. Пяхоту супраціўніка накрылі скідамі і артылерыяй. Хто выжыў - пачаў адыходзіць», - распавялі ў брыгадзе.

«Вораг пра*баў усю калону, але паўтарыў спробу штурму - бронегрупай адразу з 4 кірункаў. Пасля параз байцамі брыгады, чарговая варожая браня была знішчаная з ПТРК і беспілотнымі сродкамі. Далей - усё як у песні. Штурм калонамі тэхнікі акупантаў - патрачана», - дадалі ў брыгадзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках