«Трамп не пойдзе на кампраміс»
18- 11.01.2025, 21:18
- 4,342
Экспэрт мяркуе, што абраны прэзідэнт ЗША ўзмоцніць падтрымку Украіны і санкцыі супраць РФ.
У адміністрацыі Дональда Трампа хочуць знайсці развязанне для заканчэння вайны ва Украіне цягам 100 дзён пасля інаўгурацыі. Аднак абранаму прэзідэнту ЗША трэба быць вельмі асцярожным з Пуціным.
Пра гэта «24 Каналу» сказаў былы чыноўнік Дзярждэпа ЗША і ААН Дэвід Тафуры, адзначыўшы, што прэзідэнт Расеі не заўсёды сумленны нават з людзьмі, якіх уважае за сяброў сябрамі, і ўвесь час парушае пагадненні.
Прэзідэнт Трамп і ягоныя старэйшыя дарадцы, якія прыйдуць у Белы дом разам з ім, павінны прызнаць, што для дасягнення пагаднення ім, магчыма, давядзецца ўзмацніць падтрымку Украіны і санкцыі супраць Расеі, каб такім чынам прымусіць Пуціна сесці за стол перамоў.
- З Пуціным не атрымаецца дамовіцца, калі зменшыць на яго ціск, - адзначыў Тафуры.
Дональд Трамп, на ягоную думку, мае вялікія вагары ўплыву на Расею. Расейскі дыктатар хоча паслабленні санкцый, а таксама каб ЗША зменшылі падтрымку Украіны зброяй. Зрэшты, калі вагары ўплыву, якія ёсць у Трампа, не спрацуюць, то яму давядзецца або павялічыць іх, або пайсці на кампраміс.
- Я спадзяюся, што ён Трамп не пойдзе на кампраміс, які пашкодзіць доўгатэрміновай бяспецы, жыццяздольнасці і суверэнітэту Украіны, - сказаў былы чыноўнік Дзярждэпа ЗША і ААН.
З ягоных слоў, Трамп павінен быць вельмі асцярожны падчас дыскусій з Пуціным, ставіць пад сумнеў ягоныя словы, шукаць гарантыі, што ён збіраецца рабіць тое, што кажа.
Ці можа сустрэча Трампа і Пуціна адбыцца ў ЗША
Падчас першай кадэнцыі Трамп некалькі разоў сам-насам сустракаўся з Пуціным.
- Я думаю, што яны сустрэнуцца асабіста, але ці наўрад сустрэча адбудзецца ў ЗША. Пуцін будзе хвалявацца з-за гэтай паездкі, як хвалюецца наконт паездак у заходнія краіны, бо Міжнародны крымінальны суд выставіў яму абвінавачанні. У Вашынгтоне могуць пастанавіць арыштаваць яго, - адзначыў Тафуры.
Візіт у Злучаныя Штаты небяспечны для расейскага прэзідэнта, таму наўрад ці ён наважыцца зрабіць гэта, нягледзячы на тое, што зараз Злучаныя Штаты не з'яўляюцца чальцом канвенцыі МКС.