Два зубры шпацыравалі па вёсцы на Меншчыне
3- 11.01.2025, 21:38
- 4,566
Відэафакт.
Жыхарка Менскай вобласці і актыўная карыстальніца TikTok апублікавала відэа з зубрамі, якія ў пачатку года спакойна шпацыравалі па беларускай вёсцы. Мяркуючы з каментароў, справа была ў мястэчку Клецішча Стаўбцоўскага раёна, піша Telegraf.news.
Сельская жыхарка ўказала, што ўсё адбываецца ў Налібоцкай пушчы. На кадрах відаць, як адна, а потым і другая жывёліна спакойным крокам ходзяць па заснежанай вёсцы. Некаторыя ў каментарах выказалі здагадку, што зубры прыйшлі калядаваць, паколькі справа была напярэдадні Калядаў, а іншыя - што "шукаць жонку".
@tati_pozi ничего себе так год начался 🦬 Минская область, Налибокская пуща #встреча #зубр #новыйгод #2025 #fouryou #зимабеларусь #беларусь #зубрбеларусь #минскаяобласть #налибокскаяпуща #веркасердючка #рекомендации ♬ Верка Сердючка. Ёлки. - Nostalgy Music
“Небяспечна і страшна сустрэць на дарозе ў вёсцы. І куды тады ўцякаць? Прыходзяць у пошуках ежы і карову сабе ў жонкі ўзяць хочуць”, - напісаў адзін з падпісантаў TikTok.
Іншы выказаў падобнае меркаванне:
“У гэтым годзе ім не голадна: снегу вельмі мала, ежы стае. Гэта яны ад гультайства, з цікаўнасці прыйшлі на пах каровак”.
“Што дзіўна: у вас там пушча і заказнік пад бокам, а агароджы няма. У Віцебскай вобласці зубр усё лета са статкам кароў хадзіў…” — зазначыў яшчэ нехта пад відэа.
А іншыя і зусім заявілі, што ёсць прымета такая: "Калі зубр выходзіць да людзей, быць бядзе".
Адзначым, што зубры для Налібоцкай пушчы - не рэдкасць, бо яны там жывуць. Можна сустрэць і бадзяжных жывёлін.