У Расеі загарэўся будынак вайсковага шпіталя, дзе лечацца вайскоўцы тэрміновай службы
1- 13.01.2025, 18:09
- 5,098
Агонь працягвае распаўсюджвацца.
У Туле, размешчанай за 170 кіламетраў на поўдзень ад Масквы, успыхнуў будынак вайсковага шпіталя, дзе знаходзяцца на лячэнні вайскоўцы тэрміновай службы.
Аб гэтым піша «Апостроф» са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Як адзначаецца, пажар узнік у шпіталі «39 Асобны медыцынскі атрад Паветрана-дэсантных войск» у цэнтры горада.
Агонь ахапіў верхні паверх будынка, а потым перакінуўся на дах.
Загінулых і пацярпелых няма, з будынка эвакуявалі 57 чалавек.
Афіцыйна аб прычынах пажару не паведамлялі, аднак некаторыя Telegram-каналы пішуць, што нібы агонь успыхнуў праз няспраўнасць праводкі.
Паводле інфармацыі экстранных службаў, плошча ўзгарання складае 1 тысячу кв. метраў, але агонь працягвае распаўсюджвацца.