21 студзеня 2025, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Намаганне РФ анэксаваць Беларусь з'яўляецца стратэгічнай рызыкай для ЗША, NАТО і Украіны

11
ISW: Намаганне РФ анэксаваць Беларусь з'яўляецца стратэгічнай рызыкай для ЗША, NАТО і Украіны

Лукашэнка - гэта не проста супольнік Крамля.

Спецыялісты Інстытута вывучэння вайны (ISW) указваюць на тое, што спробы Расеі дэ-факта анэксаваць Беларусь ствараюць стратэгічныя рызыкі для ЗША, NАТО і Украіны.

«Намаганні Масквы аб дэ-факта анэксіі Беларусі ў рамках саюзнай дзяржавы хоць і не закончаныя, але ўжо дасягнулі значных поспехаў, што патрабуе ад NАТО пераацэнкі наступстваў узмацнення расейскага кантролю над Беларуссю, а таксама магчымасцяў і рэсурсаў, якія Расея можа выкарыстаць супраць ЗША, NАТО і Украіны ў выніку гэтага», - піша ISW.

Аналітыкі адзначаюць, што Беларусь - гэта не проста хаўрусніца Расеі, Крэмль ператварае Беларусь у стратэгічнага партнёра, які дапамагае Расеі распаўсюджваць сваю ўладу ва ўсім свеце.

Яны дадаюць, што Крэмль будзе выкарыстоўваць свае нядаўнія, але глыбока ўкаранелыя дасягненні ў Беларусі, каб кампенсаваць выдаткі ад працяглай вайны Расеі супраць Украіны, паскорыць аднаўленне Расеі пасля вайны ва Украіне і дапамагчы Расеі падрыхтавацца да будучых войнаў хутчэй, чым яна магла б зрабіць гэта самастойна.

Экспэрты адзначаюць, што Расея спрабуе ўзяць пад кантроль усе галіны кіравання суседняй дзяржавай.

Тут разглядаюцца тры ключавыя кірункі расейскіх намаганняў: намаганні Крамля, накіраваныя на вайсковую, палітычную і эканамічную інтэграцыю Расеі і Беларусі.

«Жаданы Крамлём набор мер к інтэграцыі з Беларуссю з'яўляецца настолькі шырокім і ўсёабдымным у многіх аспектах, што вызначыць, што Масква не будзе кантраляваць у Беларусі, калі ёй гэта ўдасца, цяжэй, чым пералічыць, што Масква будзе кантраляваць», - піша ISW.

На думку аналітыкаў, хаця Расея не закончыла спробу дэ-факта анэксаваць Беларусь, але ўжо дасягнула такіх этапаў, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы ЗША, NАТО і Украіны, а таксама пагрозу далейшаму існаванню Беларусі як суверэннай дзяржавы.

«Расеі не трэба дасягаць дадатковых інтэграцыйных поспехаў у Беларусі, каб пагражаць Захаду. Існуе набор вайсковых, палітычных і эканамічных інтэграцыйных дасягненняў Расеі ў Беларусі з 2020 года, які ўжо нясе пагрозу для Захаду, якую палітыкі павінны ўлічваць», - піша ISW.

Расея выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі на працягу ўсяго поўнамаштабнага ўварвання - расейскія вайскоўцы ўварваліся на тэрыторыю Украіны ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі, таксама з тэрыторыі РБ Расея неаднаразова атакавала Украіну ракетамі.

Тэрыторыю Беларусі Пуцін выкарыстоўваў для трэніроўкі і лячэння сваіх ваяк, для перакідання зброі і тэхнікі.

Менавіта на тэрыторыях Беларусі, якія мяжуюць з Украінай і Польшчай, Расея праводзіць супольныя з войскамі РБ вайсковыя вучэнні ў выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі.

Правадыр Крамля Уладзімір Пуцін сярод іншага сваё поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну тлумачыў тым, што Украіна нібыта рыхтавалася напасці на Расею. Яму падтакваў самаабвешчаны правадыр Беларусі Аляксандр Лукашэнка і нават абяцаў паказаць нейкія карты, адкуль рыхтаваўся напад, але так гэтага і не зрабіў.

Замест гэтага за больш як 2 гады расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Лукашэнка шмат разоў заяўляў аб тым, што ўжо NАТО нібыта можа напасці на Беларусь. Нібыта менавіта з-за гэтай уяўнай пагрозы РБ і праводзіць свае шматлікія вайсковыя вучэнні ля межаў іншых краін і нават размясціла на сваёй тэрыторыі расейскую ядзерную зброю.

У снежні Лукашэнка заявіў, што разлічвае, што Беларусь першапачаткова атрымае ад Расеі дзесяць ракетных комплексаў «Арэшнік», але затым іх колькасць можа быць павялічаная, калі так захоча Расея.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках