УСУ спынілі калону расейскай тэхнікі, якая накіроўвалася ў бок мяжы з Украінай
3- 16.01.2025, 14:18
- 25,756
Ліквідацыю транспарту расейцаў паказалі на відэа.
Сілы абароны Украіны спынілі калону расейскага транспарту на адным з адцінкаў вядзення актыўных баявых дзеянняў. Расейцы рухаліся ў бок мяжы з Украінай.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу.
На апублікаваным відэа бачна, як украінскія байцы дакладнымі стрэламі ліквідуюць транспарт расейцаў. У выніку супольнай працы планы ворага былі сарваныя. Украінскія абаронцы знішчылі дзве БМП, сама меней яшчэ адна БМП была пашкоджаная.
«Дзяржаўная памежная служба Украіны эфектыўна абараняе ўкраінскую мяжу і з'яўляецца неад'емнай складнікам Сіл абароны Украіны», - напісалі памежнікі.