20 студзеня 2025, панядзелак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі расхваляваліся праз 100-гадовую дамову паміж Украінай і Вялікабрытаніяй

8
У Крамлі расхваляваліся праз 100-гадовую дамову паміж Украінай і Вялікабрытаніяй

Спікер Пуціна ўстурбаваны.

Укладанне дамовы аб партнёрстве на 100 гадоў паміж Украінай і Вялікабрытаніяй выклікае асцярогу Крамля.

Пра гэта заявіў спікер крамлёўскага рэжыму Зміцер Пяскоў, піша ў пятніцу, 17 студзеня, «Коммерсант».

«Улічваючы, што Вялікабрытанія чалец NATO – прасоўванне яе ваеннай інфраструктуры ў бок нашых межаў, безумоўна, элемент, які турбуе», – сцвярджае Пяскоў, дадаўшы, што яны будуць «аналізаваць тое, што будзе адбывацца».

Таксама ён сказаў, што Крэмль негатыўна ставіцца да пункта ў дамове наконт супрацоўніцтва ў Азоўскім моры.

«Гэта сапраўды ўнутранае мора Расеі. Наўрад ці там магчыма нейкае супрацоўніцтва Украіны і Вялікабрытаніі», - разважае спікер расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

100-гадовае пагадненне аб партнёрстве Украіны і Брытаніі

У чацвер, 16 студзеня, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер прыбыў ва Украіну з неабвешчаным візітам упершыню пасля ўступлення на пасаду ў ліпені 2024 года.

У той жа дзень брытанскі прэм'ер і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі гістарычную дамову аб 100-летнім партнёрстве паміж Украінай і Брытаніяй. Яно ахоплівае такія сферы, як абарона, навука, энэргетыка і гандаль.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што пагадненне паміж Украінай і Вялікабрытаніяй уключае сакрэтную частку, якая павінна ўмацаваць устойлівасць Украіны і садзейнічаць яе развіццю.

Асноўная частка пагаднення складаецца з 14 артыкулаў.

У артыкуле аб марской бяспецы дэкларуецца намер працаваць над ліквідацыяй доўгатэрміновых сістэмных пагроз і выклікаў марской бяспекі з мэтай аднаўлення свабоды суднаходства.

«Стораны ўстанаўліваюць партнёрства ў сферы марской бяспекі, з мэтай умацавання бяспекі ў Балтыйскім, Чорным і Азоўскім морах», - паказана ў дакуменце.

У артыкуле, прысвечаным умацаванню абараназдольнасці, падкрэсліваецца, што Украіна і Вялікабрытанія будуць паглыбляць супрацоўніцтва, умацоўваць свае вайсковыя і абаронна-прамысловыя здольнасці, уключаючы развіццё ўзброеных сіл і супрацоўніцтва паміж абаронна-прамысловымі базамі, узмацняць сістэмы абаронных закупак Украіны і перадаваць тэхналогіі для супольнай вытворчасці абароннай прадукцыі.

Украіна, са свайго боку, будзе працягваць развіваць патэнцыял для прадухілення карупцыі і барацьбы з ёй як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектарах, выконваючы абавязанні, замацаваныя ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі. Размова ідзе аб прадаўжэнні падтрымкі антыкарупцыйных органаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках