Байдэн: Тактычная ядзерная зброя спалохала Пуціна
11- 17.01.2025, 14:58
- 11,384
Прэзідэнт ЗША расказаў аб сваёй размове з кіраўніком Крамля ў пачатку вайны.
Выкарыстання ядзернай зброі баяцца ўсе ў Еўропе, уключаючы Расею. Тым не менш расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін разглядаў нанясенне такога ўдару па Украіне.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю амерыканскаму тэлевядоўцу канала MSNBC Лоўрэнсу О’Донэлу ў Авальным кабінеце.
У кіраўніка Белага дома спыталі аб тым, ці размаўляў ён з Пуціным аб тым, каб дыктатар не выкарыстоўваў тактычную ядзерную зброю ва Украіне. Байдэн адказаў, што такая размова ў іх была.
«Калі ён (Пуцін - рэд.) пачаў казаць пра тактычную ядзерную зброю, я сказаў, што ён хоча выкарыстоўваць яе. Тады ён адказаў: «Не, я не хачу гэтага рабіць». Тактычная ядзерная зброя палохае ў Еўропе ўсіх, у тым ліку расейцаў», - сказаў прэзідэнт ЗША.
Са слоў Байдэна, ён запэўніў Пуціна ў тым, што ва Украіны не засталося ядзернай зброі. Ён дадаў, што расейскі дыктатар баіцца таго, што Кіеў «ужо заўтра ўдарыў бы ядзернымі ракетамі па Маскве», калі б ва ўкраінцаў была такая магчымасць.
«Я запэўніў яго, што там (ва Украіне - рэд.) няма ніякай ядзернай зброі і мы не вернем яе. Я сказаў, што яны не стануць часткай NАТО, пакуль не зменяць сваю сістэму. Мы працягнем дапамагаць ім расці, калі можам. Але ў адказ на гэта ты (Пуцін - рэд.) не нападзеш на іх і не забярэш іх тэрыторыю», - заявіў Байдэн.
Прэзідэнт ЗША дадаў, што ведаў аб тым, што Пуцін усё ж наважыцца ўварвацца ва Украіну, але многія супольнікі не верылі ў гэта.