Расея падпісала з Іранам дамову аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве
17- 17.01.2025, 18:20
- 3,856
Змест дакумента загадзя не выдаваўся.
У Маскве адбылася сустрэча Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна, вынікам якой стала падпісанне дамовы аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве, паведамляе BBC.
Змест дакумента загадзя не выдаецца, аднак з заяў расейскіх і іранскіх чыноўнікаў можна было зрабіць некаторыя высновы аб дамове. Ні для каго не сакрэт, што адзін з галоўных аспектаў расейска-іранскага супрацоўніцтва - узаемныя пастаўкі ўзбраенняў.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў, што пагадненне будзе ахопліваць усе сферы супрацоўніцтва: ад ваенна-палітычнага да культурна-гуманітарнага.
Раней паведамлялася, што ў Маскве меркавалася абмеркаванне перспектыў далейшага пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва: у гандлёва-інвестыцыйнай, транспартна-лагістычнай і гуманітарнай сферах, а таксама актуальных пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Гэта ўжо 3-я сустрэча Пуціна і Пезешкіяна. У кастрычніку 2024 года прэзідэнты РФ і Ірана ўжо сустракаліся на палях міжнароднага форуму ў Ашхабадзе і на саміце БРІКС у Казані.