У Расеі – крытычныя праблемы з галоўным відам зброі на полі бою
3- 18.01.2025, 8:51
- 20,262
Выведка Эстоніі раскрыла падрабязнасці.
Расейскія акупацыйныя войскі адчуваюць усё больш крытычныя праблемы з артылерыяй – галоўным відам зброі на полі бою.
На гэта паказвае з'яўленне ў расейскіх падраздзяленнях на фронце паўночнакарэйскіх артылерыйскіх сістэмаў, заявіў кіраўнік эстонскай выведкі Антс Ківісельг, якога цытуе ERR.
Паводле словаў палкоўніка, расейскае войска ўсё больш залежыць ад замежнага ўзбраення. Апісваючы актуальную сітуацыю на фронце, кіраўнік эстонскай выведкі заявіў, што там захоўваецца тэндэнцыя папярэдніх тыдняў: у акупантаў па-ранейшаму ёсць тактычная ініцыятыва, але пра поўную перавагу размова не ідзе.
У сувязі з гэтым Крэмль цяпер не зацікаўлены ў спыненні баявых дзеянняў і мае намер прадаўжаць наступальныя аперацыі, сказаў палкоўнік.
Акрамя таго, кіраўнік выведкі адзначыў здольнасць украінскай абароны хутка адаптавацца і ўказаў на яе тэхнічную эфектыўнасць.
УСУ вытрымліваюць масаваны ціск ворага і паступова падрываюць ягоны наступальны патэнцыял.
На мінулым тыдні ў эстонскай выведцы адзначылі новы наступ Сілаў абароны Украіны ў Курскай вобласці, заявіўшы, што гэтая аперацыя прадэманстравала няздольнасць Расеі вярнуць страчаныя тэрыторыі.
РФ не змагла дамагчыся ніякага ваеннага поспеху на Куршчыне нават пасля задзейнічання ў баях паўночнакарэйскага кантынгенту.