Дроны ГУР разграмілі нафтабазу ў Тульскай вобласці РФ
3- 18.01.2025, 11:57
- 5,050
Новыя падрабязнасці паспяховага нападу.
18 студзеня дроны ГУР атакавалі нафтабазу ў Тульскай вобласці (Расея). Вядома сама менш пра дзесяць «прылётаў».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай выведцы.
«Прынамсі дзесяць дакладных “прылётаў” беспілотнікаў адбылося па нафтабазе ў Тульскай вобласці ў ноч на 18 студзеня», – расказалі ў выведцы.
Як паведамляюць крыніцы ў ГУР МА, параза варожага аб'екта адбылася дзякуючы працы аператараў Галоўнай управы выведкі і дронаў украінскай вытворчасці.
Удар па НПЗ у Тульскай вобласці РФ
Як паведамляюць мясцовыя ўлады, нібыта адбылося загаранне ёмістасці ГЗМ на адным з прадпрыемстваў рэгіёну, на месцы працуюць пажарныя разлікі.
«Нягледзячы на тое, што расейскія СМІ даюць справаздачу пра нібыта паспяховую працу СПА, на нафтабазе пачаўся маштабны пажар», – канстатуюць у ГУР.
Відавочцы публікуюць кадры трапляння БПЛА па варожым аб'екце, які забяспечвае дзейнасць расейскага акупацыйнага войска.