«Ішоў па цэнтры праезнай часткі, насустрач – машына»
10- 18.01.2025, 12:01
- 14,448

У Менскай вобласці адбылося ДТЗ, якога баяцца ўсе кіроўцы.
Смяротнае ДТЗ у Любанскім раёне (Менская вобласць). У 19:40 на 77-м кіламетры трасы Бабруйск – Глуск – Любань збілі пешахода.
– 31-гадовы жыхар Любані на Opel здзейсніў наезд на пешахода, 50-гадовага жыхара Старадарожскага раёна. Пешаход рухаўся па цэнтры праезнай часткі насустрач руху, – расказалі падрабязнасці ў ДАІ.
Адзначаецца, што святлоадбівальным элементам пешаход не быў абазначаны. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы здарэння.


