19 студзеня 2025, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе сур'ёзнае цяпло з Азорскіх астравоў

5
У Беларусь ідзе сур'ёзнае цяпло з Азорскіх астравоў

Такое цёплае паветра не часта паступае нават улетку.

У Беларусь у пачатку наступнага працоўнага тыдня будзе паступаць вельмі цёплае паветра, струмень якога сфармаваўся ў раёне Азорскіх выспаў, паведамляе тэматычны тэлеграм-канал «Надвор`е».

На сайце Windy з інтэрактыўнай мапай свету, дзе прафесійна прагназуецца надвор'е, з'явілася інфармацыя пра паступленне ў Беларусь вельмі цёплага паветра ў студзені.

Так, мапа тэмпературы паветра на ўзроўні 850 гектапаскаляў дэманструе плыні цяпла, якія паступаюць у Еўропу з раёна Азорскіх астравоў. У выніку тэмпература паветра на вышыні 1,5 кіламетраў там складае 10–13 градусаў.

Праз цёплыя паветраныя плыні ў еўрапейскіх краінах фіксуюць тэмпературныя рэкорды. Экстрэмумы рэгіструюць у Вялікай Брытаніі, на Фарэрскіх выспах і ў Нарвегіі.

Сіноптыкі прагназуюць таксама рэкорды тэмператураў у Швэцыі на 17 студзеня. А калі цёплае паветра прасунецца, не выключаюць рэкордаў тэмператураў на 18 студзеня ўжо ў Эстоніі, Латвіі і Літве.

У Беларусь цёплае паветра прыйдзе ў панядзелак, тэмпературы будуць высокія для гэтай часіны года, але, як адзначаецца, хутчэй за ўсё, не рэкорднымі.

– Такое цёплае паветра не часта прыходзіць у Беларусь нават улетку. Калі б цяпер было б лета, то ля зямлі было б +24…+26 градусаў, – адзначае аўтар тэлеграм-канала.

Паводле папярэдняга прагнозу Белгідрамета, 20 студзеня ў Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы ў панядзелак, 20 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман, а ноччу і раніцай – слабы галалёд. Вецер пераменнага кірунку і сярэдні. У начны час тэмпературы апусцяцца да -3…+3 градусаў, а днём паветра прагрэецца да +1…+7 градусаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках