У расейскім Курску прайшла акцыя пратэсту
11- 18.01.2025, 17:21
- 10,214
Яны незадаволены працай мясцовых уладаў.
Некалькі дзясяткаў жыхароў Суджанскага, Каранеўскага і Вялікасалдацкага раёнаў Курскай вобласці РФ выйшлі на цэнтральную плошчу Курска, каб выказаць незадаволенасць працай мясцовых уладаў і запатрабаваць вырашэння жыллёвых пытанняў, паведамляе «Радыё Свабода».
Перасяленцы, вымушаныя пакінуць дамы праз наступ УСУ і рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў рэгіёне, расказваюць аб затрымках у выдачы жыллёвых сертыфікатаў і адсутнасці матэрыяльнай дапамогі з восені.
Да пратэстоўцаў выйшаў часова выконваючы абавязкі губернатара рэгіёна Аляксандр Хінштэйн. У адказ на рэпліку адной з удзельніц сустрэчы аб тым, што людзі "засталіся бамжамі", чыноўнік выказаў нязгоду і сказаў, што ўсе атрымаюць сертыфікаты на жыллё.
Хінштэйн у размове прысутнымі сярод іншага ўсклаў віну на рэгіянальных чыноўнікаў, заявіўшы аб сур'ёзных праблемах у кіраванні і карупцыйных схемах. Са слоў Хінштэйна, матэрыялы на некаторых прадстаўнікоў улады ўжо перададзены ў праваахоўныя органы.