Дзе ў Менску будуць купелі на Вадохрышча
10- 18.01.2025, 17:41
- 2,540
Усяго ў сталіцы і наваколлях абсталююць сем такіх месцаў.
Праваслаўныя вернікі традыцыйна акунаюцца ў палонку на Вадохрышча, 19 студзеня. Уважаецца, што вада тым часам зараджае здароўем, піша tochka.by.
У Менску на Вадохрышча падрыхтуюць купелі на Цнянскім вадасховішчы, Камсамольскім возеры, вадасховішчы Дразды, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" і ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых.
Усяго па краіне арганізуюць блізу 180 купеляў, дзе за бяспекай прасочаць супрацоўнікі МНС і Таварыства ратавання на вадзе.
Купанні пачнуцца 18 студзеня ў 18:00, а скончацца 19-га чысла ў 24:00.
Варта памятаць, што апусканне ў ледзяную ваду - даволі сур'ёзны стрэс для арганізма.