19 студзеня 2025, Нядзеля, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя накіравала 600 жаўнераў на мяжу з Расеяй

8
Швецыя накіравала 600 жаўнераў на мяжу з Расеяй

Перакідка падраздзяленняў была праведзена марскім шляхам ва ўмовах сакрэтнасці.

Швецыя падчас сваёй першай наземнай місіі ў складзе NATO адправіла 600 жаўнераў на тэрыторыю Латвіі для аховы расейскай мяжы. Пра гэта паведаміў шведскі падпалкоўнік Хенрык Расдал тэлеканалу SVT.

Перакідка падраздзяленняў была праведзена марскім шляхам ва ўмовах сакрэтнасці. На працягу шасці месяцаў шведскі батальён будзе гарантаваць бяспеку на латвійска-расейскай мяжы. Галоўная мэта місіі - стрымліванне Расеі і прадухіленне любых дзеянняў, якія могуць пагражаць тэрытарыяльнай цэласнасці краін NATO.

Шведскія вайскоўцы апошні раз удзельнічалі ў міратворчай місіі на тэрыторыі Еўропы ў 1990-х гадах, калі яны былі задзейнічаныя ў аперацыях у Косава. Пазней іх накіроўвалі ў зоны канфліктаў у Малі і Афганістане. «У мінулых аперацыях мы займаліся ўсталяваннем міру, зараз мы адпраўляемся ў мірную краіну, а нашая задача — прадухіленне вайны. Мы знаходзімся тут (у Латвіі. - ТМТ), каб забяспечыць стрымліванне», - пракаментаваў адпраўку войскаў Маркус Нільсан, адказны за сувязь Паўднёва-Сконскага палка P7.

Уступленне Швецыі ў NATO адбылося на фоне вайны, развязанай Расіяй супраць Украіны. Агрэсія Крамля таксама падштурхнула Фінляндыю да сяброўства ў альянсе, што падвоіла працягласць мяжы NATO з Расеяй - яна павялічылася на 1300 км. Фінляндыя афіцыйна стала сябрам NATO ў 2023 годзе, а Швецыя - вясной 2024-га.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках