Караблі NATO пачалі патруляваць Балтыйскае мора
6- 18.01.2025, 19:20
- 3,314
Частка караблёў стала на якар у Міннай гавані Таліна.
Вайсковыя караблі NATO на гэтым тыдні пачалі патруляваць Балтыйскае мора. Частка караблёў стала на якар у Міннай гавані Таліна.
Пра гэта паведамляе ERR.
Вайсковыя караблі пачалі патруляванне ў рамках праграмы Baltic Guard.
У Таліне кінулі якар тры караблі NATO. Адзін з іх - фрэгат каралеўскага флоту Нідэрландаў Tromp, які ўзначальвае эскадру. Гэта зенітна-штабны карабель. У 2010 годзе Tromp удзельнічаў у антыпірацкай аперацыі ля ўзбярэжжа Афрыкі, падчас якой адпраўленая з карабля штурмавая група тройчы атакавала пірацкія судны.
У гавані каля сталіцы Эстоніі знаходзяцца яшчэ два караблі NATO - нямецкі тральшчык Datteln і гідраграфічнае судна Luymes са змяшаным нідэрландска-бельгійскім экіпажам.
Колькасць караблёў, якія ўдзельнічаюць у патруляванні Балтыйскага мора, не вызначана і будзе мяняцца ў залежнасці ад сітуацыі. Вялікую ролю ў місіі Baltic Guard адыгрывае супрацоўніцтва вайскова-марскіх сіл Эстоніі, Фінляндыі, Швецыі, Даніі, Нямеччыны, Польшчы, Літвы і Латвіі.