Протас прызнаны першай зоркай матчу «Вашынгтона» з «Пітсбургам»
- 19.01.2025, 10:19
- 1,544
Беларус аформіў 1+1 у пераможным паядынку сваёй каманды.
У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон» дома падолеў «Пітсбург», піша betnews.by.
Вашынгтон — Пітсбург — 4:1 (Чычран, 7:42, Протас, 32:08, Дзюбуа, 57:50-бал., Дзьюхайм, 58:30-п.у.; Раст, 51:29).
Беларускі форвард вашынгтонцаў Аляксей Протас зрабіў асіст пры першым узяцці брамы «Пінгвінз», а потым закінуў і сам, вызначыўшыся 4-й пераможнай шайбай у сезоне.
Зорка Betera згуляў 14 хвілін 38 секунд, набраў 2 (1+1) балы, здзейсніў 1 кідок, зрабіў 2 «блокі», атрымаў 2 хвіліны і зарабіў паказчык карыснасці «+2». У выніку Протас стаў першай зоркай матча.
Зараз у Big Pro 38 (19 19) балаў у чэмпіянаце пры паказчыку карыснасці 26 .
Набраўшы 67 балаў у 46 матчах, «Кэпс» выйшлі на першае месца ў выніковай табліцы. А на Усходзе «сталічнікі» апярэджваюць «Таронта» на 7 балаў.
Наступны паядынак чакае «Вашынгтон» у гасцях у «Эдмантана» - у сераду, 22 студзеня.