Пад Менскам перакулілася маршрутка
4- 19.01.2025, 12:59
- 7,548

ДТЗ адбылося на пад'ездзе да пасёлка Мачулішчаў.
Усё адбылося а 10-й раніцы ў Менскім раёне на пад'ездзе да пасёлка Мачулішчаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы кіроўца маршрутнага таксі маркі Mercedes не справіўся з кіраваннем, паведамляе МУС.
У выніку маршрутка з'ехала ў кювет і перакулілася. Пацярпелі сямёра пасажыраў, сярод якіх - дзіця 11 гадоў, дастаўленыя ў шпіталь.
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў афіцыйным тэлеграм-канале, усіх пацярпелых агледзелі медыкі чатырох брыгад хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца. Шасцярых шпіталізавалі ў Менскую абласную лякарню, а таксама дзіцячую абласную лякарню і БХМД у Менску.
- Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, пераломы, удары, ЧМТ. Лекары зараз праводзяць кансіліумы, дыягнастычныя даследаванні ўсім пацярпелым у ДТЗ, - заяўляе ведамства.
Цяпер на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.

