Зяленскі ўвёў санкцыі супраць прапагандыстаў і здраднікаў Украіны
7- 19.01.2025, 16:35
- 8,684
З'явіўся спіс.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, які ўводзіць у дзеянне пастанову РНБА аб санкцыях
Пра гэта ў нядзелю, 19 студзеня, паведаміў украінскі лідар.
«Блакуем прапагандыстаў, якія працуюць на Расею, асоб, якія перайшлі на бок ворага, і тых, хто дапамагае Расеі працягваць вайну. Таксама працягваем пазбаўляць дзяржаўных узнагарод - годнасці Герой Украіны заслугоўваюць толькі тыя, хто сапраўды жыццё прысвячае Украіне», - падкрэсліў Зяленскі.
Украінскі лідар падкрэсліў, што рыхтуюцца і новыя санкцыйныя пастановы. Яны будуць неўзабаве, запэўніў прэзідэнт.
На сайце прэзідэнта Украіны ўжо з'явіўся ўказ № 38/2025 Пастанова Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 19 студзеня 2025 года «Аб прымяненні і скасаванні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)».
Усяго ў спісе 18 грамадзян.
Сярод іх народны дэпутат Нестар Шуфрыч, былы народны дэпутат і ўладальнік канала «НАШ» Яўген Мураеў, лідар забароненай ва Украіне камуністычнай партыі Пётр Сіманенка, народны дэпутат Юрый Бойка.