У Беларусі расце колькасць хворых на ветраную воспу
2- 19.01.2025, 20:19
- 3,756
Чаму так адбываецца?
Звычайна пік захворвання ветранай воспай прыпадае на восень і вясну, а зімой ідзе на спад. Але гэтай зімой колькасць дзяцей, якія захварэлі на воспу, наадварот, павялічваецца, расказвае лекар-інфекцыяніст Дар'я Петрачук, піша smartpress.by.
«Віной таму варункі надвор'я: класічная зіма з марозам і снегам не пачалася, і вірус ветраной воспы працягвае актыўна цыркуляваць. Кожны дзень падчас абыходу я аглядаю прынамсі трох дзяцей з гэтым захворваннем. Больш за тое, усё часцей ветраная воспа працякае з ускладненнямі: гнойнымі запаленнямі скуры, кан'юктывітам ці нават пнеўманіяй», - папярэджвае лекар.