19 студзеня 2025, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Украіна адкрыла «новы фронт»

11
CNN: Украіна адкрыла «новы фронт»

Амерыканскі тэлеканал расказаў аб тактыцы Зяленскага.

З моманту перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША сусветныя лідары спяшаюцца заваяваць яго прыязнасць. І, мабыць, ніхто так не мае поспех у гэтым, як Украіна. Улічваючы тое, што за прэзідэнтам Байдэнам ЗША сталі найбуйнейшым пастаўшчыком вайсковай дапамогі Украіне, Кіеў выдатна разумее, што яму трэба заставацца на баку Трампа, каб забяспечыць будучую падтрымку, піша сайт тэлеканала CNN.

Адзначаецца, што Зяленскі часта апісваў Трампа як моцнага чалавека, і гэта "відавочная спроба спадабацца абранаму прэзідэнту". Аднак, хоць ліслівасць Трампу з'яўляецца распаўсюджанай тактыкай, яго непрадказальнасць дае мала гарантый, што яна спрацуе.

“На жаль, Зяленскі не можа дазволіць сабе раскошу быць варожым у стаўленні да Трампа. Ён павінен хаця б паспрабаваць прыцягнуць яго на бок Украіны, каб забяспечыць найлепшы магчымы вынік для Украіны, якая ў вялікай ступені залежыць ад амерыканскай падтрымкі”, - заявіла навуковая супрацоўніца Еўрапейскай рады ў міжнародных дачыненнях Джаана Хоса.

І, на ейную думку, ёсць довады таго, што падыход Зяленскага акупляецца, паколькі Трамп прызнаў, што для заканчэння вайны спатрэбіцца больш за 24 гадзіны:

“Зяленскі сутыкнуўся з выбарам: ліслівіць Трампу ці быць вымушаным капітуляваць перад Пуціным. Ліслівасць - гэта невялікі кошт за найлепшы вынік”.

У сваю чаргу намеснік дырэктара праграмы "Расея і Еўразія" лонданскага аналітычнага цэнтра Chatham House Арыся Луцэвіч заявіла, што пахвалу Зяленскага можна ў значнай ступені ўспрымаць як шчырую:

"Я думаю, ён шчыра верыць, што Трамп можа рабіць смелыя крокі, і менавіта адсюль зыходзіць гэтая надзея, і не толькі ў свядомасці Зяленскага, але і ва Украіне ў цэлым".

На ейную думку, украінскі ўрад спрабуе прадставіць перамогу Кіева як тое, што ўзмоцніць "праекцыю сілы" Амерыкі на сусветнай арэне:

“Гэта гульня. Ці паверыць Трамп у тое, што гэта жыццяздольная стратэгія - іншае пытанне”.

У CNN таксама нагадалі, што Зяленскі апеляваў і да бізнэс-арыентаванага розуму Трампа. Яго так званы “План перамогі”, прадстаўлены ў кастрычніку 2024 года, уключае ў сябе значную ўгоду з ЗША ў мінералах - крытычна важнаму рэсурсу, якім багатая Украіна.

"Мы ўбачылі, што ў гэтым "Плане перамогі" ёсць крытычна важныя карысныя выкапні, ёсць інвестыцыі ... Украіна фактычна спрабуе сказаць, што гэта можа быць выгадна для Амерыкі".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках