УСУ ліквідавалі на Куршчыне высокапастаўленага расейскага афіцэра
7- 20.01.2025, 11:10
- 11,624
Ён удзельнічаў у акупацыі Крыма.
УСУ ліквідавалі чарговага высокапастаўленага афіцэра расейскіх акупацыйных войскаў. Гаворка ідзе пра падпалкоўніка Яўгена Ціхановіча, які займаў пасаду намесніка камандзіра 22-га мотастралковага палка 44-га вайсковага корпусаУС РФ.
Адпаведны некралог у нядзелю, 19 студзеня, з'явіўся ў адным з паблікаў Саянагорска (Хакасія), адкуль акупант родам, піша «Дыялог».
У паведамленні гаворыцца, што Ціхановічу быў 41 год. Яго ліквідавалі падчас баёў у Курскай вобласці, падрабязнасці не прыводзяцца. Ціхановіч удзельнічаў у акупацыі Крыма ў 2014 годзе. Пра гэта сведчыць адзін з так званых медалёў на грудзях акупанта на апублікаваным роспаблікамі фота.