Беларусаў чакаюць пустыя паліцы крам?
20- 20.01.2025, 9:03
- 7,310
Кіраўнік МАРГ расказаў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага.
Што з савецкага досведу трэба пераняць цяперашнім аб'ектам гандлю, пералічыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч, піша БелТА.
«Усмешлівыя прадаўцы з адкрытай душой сустракалі грамадзян у гандлёвых аб'ектах, аб'ектах грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання. Можа быць, сённяшнія аб'екты гандлю таксама павінны стаць крыху больш душэўнымі? - задаўся пытаннем кіраўнік МАРГ. - Усё лепшае, што было ў савецкім гандлі, канцэптуальна захавалася і ў беларускім, у нас не было карэннай ломкі пасля савецкага перыяду. Але мінулае карэкціроўкі ўнесла».
Варта адзначыць, што савецкі гандаль больш асацыюецца ў беларусаў з пустымі паліцамі і таварамі з-пад прылаўкаў.