20 студзеня 2025, панядзелак, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Т-80 стаў няўдачай на фронце

1
Расейскі Т-80 стаў няўдачай на фронце
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Былы кансультант Пентагона расказаў аб галоўных праблемах гэтай машыны.

Расейскі асноўны баявы танк Т-80, распрацаваны на базе Т-64Б, зазнаў значную крытыку падчас вайны ва Украіне праз шматлікія канструктыўныя хібы. Яго ўразлівасць на полі бою стала прычынай з'яўлення мянушкі "сталёвая труна", піша былы кансультант Пентагона, вайсковы экспэт Рубен Джонсан у аналізе для 19FortyFive.

Галоўныя хібы:

высокае спажыванне паліва газатурбінным рухавіком;

складанае абслугоўванне;

нізкая жывучасць перад сучаснай зброяй.

Расея страціла больш за 700 адзінак Т-80, што дэманструе слабасць гэтай мадэлі.

Украіна ўдасканаліла Т-80 за кошт дызельных рухавікоў, модульнай броні і рэактыўнай абароны, зрабіўшы іх больш эфектыўнымі і таннымі ў эксплуатацыі. Украінскі Т-80 стаў паспяховай экспартнай мадэллю, , больш за 300 адзінак былі прададзены ў Пакістан.

Расейскі Т-80 разглядаецца як адна з найменш эфектыўных мадэляў танкаў у сучасных канфліктах. Нягледзячы на станоўчыя адзнакі расейскіх экіпажаў, міжнародныя аналітыкі адзначаюць шматлікія хібы.

Газатурбінны рухавік: як і ў амерыканскага M1 Abrams, рухавік стварае высокую магутнасць. Аднак расейскі GTD-1250 адзначаецца празмерным выдаткам паліва. Гэта прымусіла распрацоўшчыкаў Т-90 перайсці на турбадызельную ўстаноўку.

Высокія патрабаванні да абслугоўвання: газатурбінны рухавік стварае дадатковую нагрузку на тэхнічнае абслугоўванне, што абцяжарвае яго эксплуатацыю ва ўмовах баявых дзеянняў.

Састарэлая канструкцыя: нягледзячы на абазначэнне, якое паказвае на 1980-я гады, платформа танка распрацаваная ў 1970-х і значна адстае ад сучасных аналагаў.

Расея была змушаная перазапусціць вытворчасць Т-80 і яго рухавікоў на заводах «Омсктрансмаш» і ў Калузе, што стварыла дадатковы ціск на эканоміку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках