20 студзеня 2025, панядзелак, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даводзілася плаціць кіроўцам ад 50 да 100 еўраў»

2
«Даводзілася плаціць кіроўцам ад 50 да 100 еўраў»
ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-ЧАТ МЯЖА БЕРАСЦЕ-ТЭРЭСПАЛЬ, КАРЫСТАЛЬНІК ROMAN_L

Што зараз адбываецца на беларуска-польскай мяжы.

Чэргі на беларуска-польскай мяжы захоўваюцца. Са звестак Памежнага камітэта Беларусі, 19 студзеня на 10:00 (паводле менскага часу) выезд з Беларусі ў Польшчу чакае амаль 300 аўтамабіляў.

У сярэднім на праходжанне мяжы зараз ідзе больш за два дні. Як паведамляюць карыстальнікі Telegram-чата МяжаBY, сёння ў пункт пропуску выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся ў электроннай чарзе 17 студзеня, адзначае Most.

Вялізныя чэргі ў пункце пропуску "Берасце-Тэрэспаль" выстраіліся пасля навагодніх свят, калі беларусы сталі вяртацца ў Польшчу. Электронная чарга аўтамабіляў была распісаная на тыдзень наперад, а дарога аўтобусам займала больш за дзень. У некаторыя дні аўтамабіляў, якія чакаюць выезду ў Польшчу, было больш за 2000.

Тым, хто хацеў перасесці ў аўтобус, які стаіць бліжэй да шлагбаума, даводзілася плаціць кіроўцам ад 50 да 100 еўраў.

Некаторыя карыстальнікі профільнага Telegram-чата рэкамендуюць перад планаваннем сваіх паездак вывучыць каляндар "вялікіх" рэлігійных свят. "Наступны пік, магчыма, здарыцца на Вялікдзень, а дагэтуль чарга павінна трансфармавацца да адной-трох гадзін у зоне чакання", — прагназуюць беларусы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках