20 студзеня 2025, панядзелак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палонны баец КНДР расказаў, што ведае пра свет за межамі ягонай краіны

6
Палонны баец КНДР расказаў, што ведае пра свет за межамі ягонай краіны

Як высветлілася — няшмат.

Паўночнакарэйскі вайсковец, якога ўзялі ў палон байцы Сіл спецаперацый на Куршчыне, служыў у выведвальным батальёне і сцвярджае, што не ведаў, супраць каго будзе ваяваць.

Відэа допыту салдата КНДР апублікаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сацсетках

На запісе, абнародаваным 20 студзеня, паўночнакарэйскі вайсковец адказвае на пытанні прадстаўнікоў украінскіх спецслужбаў праз перакладчыка.

Са слоў палоннага, ён, разам прыкладна са ста суайчыннікамі прыбыў у Расею на караблі, далей іх везлі цягніком.

Баец КНДР кажа, што некаторых з ягоных суайчыннікаў вучылі працаваць з цяжкай расейскай вайсковай тэхнікай, але ён, маўляў, не праходзіў такое навучанне.

Мужчына кажа, што ўступіў у шэрагі войска КНДР ва ўзросце 17 гадоў і праходзіў тэрміновую службу.

Ён сцвярджае, што не ведаў, што будзе ваяваць у Расеі, і не ведаў, супраць каго ваяваць.

На пытанне аб стратах войска КНДР, палонны кажа, што "было вельмі шмат пацярпелых у баях".

Яго маці не ведае, дзе зараз ейны сын. На пытанне "Што вы ведалі пра свет за межамі Паўночнай Карэі?" палонны адказвае "Трохі".

- Што-небудзь аб Паўднёвай Карэі вы ведалі?

– Я толькі ведаю, што ў Паўднёвай Карэі менш гор, чым у Паўночнай Карэі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках