Time: Байдэн ставіў перад ЗША тры мэты пасля ўварвання Расеі ва Украіну
13- 20.01.2025, 14:12
- 3,888
Абмеркаванні «тэрытарыяльных параметраў» свядома пазбягаліся.
У той момант, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паставіў перад сваёй краінай тры мэты. Ён увасобіў усе тры, але перамогі Украіны сярод іх ніколі не было.
Пра гэта ў сваёй публікацыі для Time піша Сайман Шустэр - амерыканскі журналіст і аўтар кнігі аб прэзідэнце Украіны Уладзіміры Зяленскім «Шоўмэн».
За такія мэты, як паказвае аўтар артыкула, Белы дом у часы Байдэна браў "выжыванне Украіны як суверэннай, дэмакратычнай краіны", адзінства супольнікаў ЗША і пазбяганне прамога канфлікту паміж Расеяй і NАTO.
Шустэр падкрэслівае, што фраза, якую Белы дом абраў для абазначэння сваёй місіі, падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца», была расплывістай не выпадкова, а наўмысна.
Cа слоў Эрыка Грына, які працаваў у Радзе нацыянальнай бяспекі Байдэна і курыраваў палітыку ў дачыненні да Расеі, абмеркаванні «аб тэрытарыяльных параметрах» свядома пазбягаліся.
Іншымі словамі, акцэнтуе Шустэр, Злучаныя Штаты не абяцалі дапамагчы Украіне вярнуць усе акупаваныя расейскімі войскамі тэрыторыі. Тым больш тыя, якія былі захопленыя Крамлём у 2014 годзе.
Прычына была простая, растлумачыў Эрык Грын: на думку Белага дома, гэта было б не па сілах Украіне, нават пры значнай дапамозе Захаду.
«Гэта не стала б гісторыяй поспеху. Больш важнай мэтай для Украіны было выжыць як суверэннай, дэмакратычнай краіне, свабоднай для інтэграцыі з Захадам», - піша Шустэр.
І гэта была адна з трох мэт, пастаўленых Джо Байдэнам.
Прэзідэнт ЗША таксама хацеў, каб Амерыка і яе супольнікі захоўвалі адзінства і намагаў на пазбяганні прамога канфлікту паміж Расеяй і NАТО, піша Шустэр. І Байдэн, на думку журналіста, дасягнуў гэтых трох мэт.
Аднак гэты «поспех» прынёс мала задавальнення таксама некаторым з яго найбліжэйшых дарадцаў і супольнікаў, падкрэслівае журналіст. Яго суразмоўца, Эрык Грын падкрэсліў: «Украіна так шмат пакутуе і так шмат нявызначанасці наконт таго, да чаго ўсё гэта прывядзе».