20 студзеня 2025, панядзелак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна вылічыла 12 расейскіх акупантаў, якія маюць дачыненне да зверстваў у Бучы

6
Украіна вылічыла 12 расейскіх акупантаў, якія маюць дачыненне да зверстваў у Бучы

Ім абвешчанае падазрэнне.

Украінская Нацыянальная паліцыя паведаміла аб падазрэнні камандзіру расейскіх дэсантнікаў, якія маюць дачыненне да расстрэлаў людзей на скрыжаванні Вакзальнай і Яблунскай у Бучы ў перыяд з 5 да 9 сакавіка 2022 года.

Пра гэта паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.

Са звестак паліцыі, сярод забітых расейцамі мірных людзей - жанчыны, мужчыны і дзеці ва ўзросце ад 14 да 69 гадоў. Яны былі расстраляныя з аўтаматаў і баявых машын у той момант, калі спрабавалі даехаць на працу або да сваякоў, эвакуаваць сям'ю з зоны баявых дзеянняў ці проста знайсці ежу.

Падчас следства былі ўсталяваныя ўсе акалічнасці гэтага вайсковага злачынства і ідэнтыфікаваныя ўсе расейскія вайскоўцы, якія маюць дачыненне да забойстваў. Гэта 12 дэсантнікаў 234-га дэсантна-штурмавага палка з Пскова. Іх камандзір аддаў загад заняць сектар на скрыжаванні вуліц Вакзальнай і Яблунскай і весці агонь на знішчэнне па ўсіх, хто трапляў у іх поле зроку. Ён асабіста кантраляваў выкананне загада, даваў указанні для абсталявання агнявых пазіцый і дзяжурства на іх расейскіх вайскоўцаў.

Былі сабраны довады, якія пацвярджаюць факт аддачы загада на расстрэл цывільных грамадзян камандзірам пскоўскіх дэсантнікаў. Следчыя паведамілі яму аб падазрэнні ў аддачы загада, які парушае законы і звычаі вайны, звязаныя з наўмысным забойствам. За зробленае фігуранту пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках